На базе Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па харчаванні адбыўся Круглы стол, у рамках якога былі закрануты праблемныя пытанні ўдасканальвання сістэмы дзіцячага харчавання, заканадаўчага рэгулявання гэтай сферы, прынцыпаў дыетатэрапіі, развіцця і навуковага суправаджэння індустрыі дзіцячага харчавання, павышэння якасці спецыялізаванага харчавання для дзяцей. Ініцыятарам правядзення мерапрыемства выступіў Беларускі саюз жанчын, пярвічныя арганізацыі Беларускага саюза жанчын НАН Беларусі і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Старшыня Беларускага саюза жанчын, старшыня камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Алена Богдан адзначыла падчас мерапрыемства: «Гарачае харчаванне ў школах – дасягненне нашай краіны, якое мы не павінны ўспрымаць як належнае. Мы абмяркоўваем пытанні дзіцячага харчавання, каб выпрацаваць прапановы для профільных рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання ў сферы вытворчасці і рэалізацыі дзіцячага харчавання. Дзякуючы іменна такім круглым сталам вырашаюцца многія пытанні».
Дырэктар НДІ якасці, бяспекі і тэхналогій спецыялізаваных харчовых прадуктаў РЭУ імя Г. В. Пляханава (г. Масква) Таццяна Савенкава падзялілася вопытам ідэнтыфікацыі інгрэдыентнага складу прадуктаў дзіцячага спецыялізаванага харчавання.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі дзяржаўных органаў, якія ажыццяўляюць паўнамоцтвы ў сферы вытворчасці і рэалізацыі дзіцячага харчавання, грамадскія арганізацыі і аб’яднанні спажыўцоў.