Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

27.04.2022

28 красавіка 2022 года адбудзецца сесія Агульнага сходу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

28 красавіка 2022 года ў 10.00 у Вялікай канферэнц-зале (пр. Незалежнасці, 66, галоўны корпус, 2-і паверх) адбудзецца сесія Агульнага сходу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

У парадак дня сесіі пастаўлена адно пытанне: справаздача аб дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2021 годзе і задачы на 2022 год. З дакладам выступіць намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі акадэмік Аляксандр Кільчэўскі.

Рэгістрацыя членаў Агульнага сходу будзе праходзіць з 9.00 да 9.45.