Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

27.04.2022

У НАН Беларусі адбылося мерапрыемства, прысвечанае 36-й гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС

У НАН Беларусі адбылося навуковае мерапрыемства, прысвечанае 36-й гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У ім прынялі ўдзел члены Бюро Прэзідыума НАН Беларусі, акадэмікі-сакратары Аддзяленняў НАН Беларусі, кіраўнікі навуковых арганізацый, вядучыя вучоныя і спецыялісты інстытутаў Акадэміі навук.

Пра тое, якія распрацоўкі вядуцца ў цяперашні час па чарнобыльскай праблематыцы, расказалі кіраўнікі НАН Беларусі і арганізацый Акадэміі навук: Інстытута радыебіялогіі, Інстытута глебазнаўства і аграхіміі, Інстытута эканомікі, Інстытута сацыялогіі. Кіраўнікі навуковых калектываў не толькі даклалі пра асноўныя навуковыя вынікі, але і агучылі магчымыя напрамкі навуковых даследаванняў і супрацоўніцтва, практычная рэалізацыя якіх будзе садзейнічаць паскоранаму развіццю раёнаў, пацярпелых ад чарнобыльскай аварыі.