Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

26.04.2022

Абноўлена Дошка гонару Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 2022

26 красавіка 2022 года адбылося ўрачыстае адкрыццё абноўленай Дошкі гонару Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў, намеснікі Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі, акадэмікі-сакратары Аддзяленняў НАН Беларусі, кіраўнікі арганізацый, занесеных на Дошку гонару.

У адпаведнасці з Пастановай Бюро Прэзідыума НАН Беларусі ад 30.03.2022 № 146 прызнаны пераможцамі і занесены на Дошку гонару Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі за дасягненне ў 2021 годзе найлепшых вынікаў у навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай, вытворчай дзейнасці наступныя арганізацыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі:
у катэгорыі «навуковыя арганізацыі»:
- дзяржаўнае навукова-вытворчае аб’яднанне «Оптыка, оптаэлектроніка і лазерная тэхніка»;
- дзяржаўнае навукова-вытворчае аб’яднанне парашковай металургіі;
- дзяржаўнае навукова-вытворчае аб’яднанне «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах»;
- дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»;
- дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут фізіка-арганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»;
- дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут прыродакарыстання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»;
- рэспубліканскае навуковае ўнітарнае прадпрыемства «Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»;
у катэгорыі «арганізацыі вытворчай сферы»:
рэспубліканскае даччынае ўнітарнае вытворчае прадпрыемства «Конус» рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі»;
- рэспубліканскае вытворчае даччынае ўнітарнае прадпрыемства «Эксперыментальны завод» РУП «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі».