Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

05.05.2022

Адбылася XV Міжнародная маладзёжная навукова-практычная канферэнцыя «Вялікая Айчынная вайна 1941–1945 гадоў у гістарычнай памяці народа»

4 мая 2022 года ў НАН Беларусі адбылася XV Міжнародная маладзёжная навукова-практычная канферэнцыя «Вялікая Айчынная вайна 1941–1945 гадоў у гістарычнай памяці народа». У ёй прынялі ўдзел звыш 200 навучэнцаў г. Мінска, рэгіёнаў краіны, гасцей з Расіі.

Мэта канферэнцыі: садзейнічаць грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню моладзі шляхам прыцягнення маладога пакалення да даследавання падзей Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай вайны. Напярэдадні канферэнцыі, 25 – 29 красавіка 2022 года, на базе гімназіі № 174 г. Мінска адбылася публічная прэзентацыя і абарона работ удзельнікаў спецыяльнага конкурсу, у журы якога ўваходзілі і вучоныя інстытута гісторыі НАН Беларусі. На канферэнцыі пераможцам у пяці секцыях былі ўручаны дыпломы, астатнім – сертыфікаты ўдзельнікаў.

На думку арганізатараў, такія мерапрыемствы дапамагаюць школьнікам пашыраць і паглыбляць веды пра падзеі Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў, матывуюць іх на правядзенне навукова-даследчай і краязнаўчай дзейнасці, садзейнічаюць фарміраванню ўяўленняў пра мір як найважнейшую чалавечую каштоўнасць, захоўваюць гістарычную памяць пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны.