Дарагія ветэраны!
Ад імя Прэзідыума НАН Беларусі і ад сябе асабіста віншую вас са святам Перамогі!
Дзень Перамогі – гэта сімвал нязломнай волі беларускага народа, усіх народаў СССР, якія пабаролі нацызм, прыклад мужнасці і самаахвярнасці ў імя вялікай будучыні.
З першых дзён вайны вучоныя на фронце, у партызанскіх атрадах і ў эвакуацыі набліжалі наступленне Перамогі: дзякуючы таму, што яны месяцамі літаральна жылі ў сваіх лабараторыях і НДІ, у самыя кароткія тэрміны былі прапанаваны прарыўныя навукова-тэхнічныя рашэнні, якія паскорылі крах ворага. Новыя спосабы якаснай зваркі, адкрыццё багатых нафтавых радовішчаў, узоры ваеннай тэхнікі з палепшанымі характарыстыкамі, распрацоўка незамярзальнага паліва, атрыманне высокаэфектыўных лекаў – гэта і многае іншае далі вучоныя фронту для Перамогі.
Мы з гонарам шануем нашых ветэранаў, стараемся паспець занатаваць і захаваць іх успаміны: на гэта ўжо другі год накіравана Усебеларуская акцыя «Народны летапіс Вялікай Айчыннай вайны: успомнім усіх!», каб памяць натхняла нас на новыя дасягненні.
Вельмі важна, каб усе ўдзельнікі вайны, працаўнікі тылу, члены сямей загінулых франтавікоў адчувалі нашу паўсядзённую ўдзячнасць, увагу і клопат. Зрабіць гэта – нам па сілах.
Нізкі паклон вам, дарагія ветэраны!
Моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця і душэўнай цеплыні!
У гэты памятны дзень шчыра жадаю шчасця, дабрабыту і поспехаў!
З Днём Перамогі!
Уладзімір ГУСАКОЎ,
Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі