Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

10.05.2022

12 мая адбудзецца форум навуковай моладзі «Шлях у навуку»

12 мая 2022 года ў 11.00 у НАН Беларусі (пр. Незалежнасці, 66, Вялікая канферэнц-зала) адбудзецца адкрыццё форуму навуковай моладзі «Шлях у навуку». Чакаецца, што ў рабоце мерапрыемства прымуць удзел больш за 300 маладых вучоных, аспірантаў, магістрантаў і студэнтаў вядучых ВНУ краіны, а таксама навучэнцаў школ, занятых навукова-даследчай дзейнасцю.

Мэта форуму, арганізатарам якога выступіў Савет маладых вучоных Акадэміі навук, - актывізацыя моладзі да ўдзелу ў адукацыйнай, навуковай і інавацыйнай сферах, павышэнне ініцыятыўнасці маладых вучоных пры правядзенні навуковых даследаванняў, развіццё лідарскіх якасцей для рэалізацыі самастойных навуковых праектаў.

У рамках форуму з 10.00 будзе працаваць выстава навукова-тэхнічных распрацовак, на якой будуць прадстаўлены праекты маладых вучоных, выставачныя ўзоры электратранспарту, беспілотных лятальных апаратаў і інш. (пляцоўка перад будынкам і хол Прэзідыума НАН Беларусі).

Перад маладымі вучонымі выступяць:
Уладзімір Гусакоў, Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі, акадэмік;
Андрэй Іванец, Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь, член-карэспандэнт;
Аляксандр Гучок, Старшыня Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь;
Андрэй Касоўскі, першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь;
Аляксандр Лук’янаў, першы сакратар Цэнтральнага камітэта Грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»;
вядомыя вучоныя Рэспублікі Беларусь, акадэмікі НАН Беларусі.

У рамках работы Форуму плануецца падпісанне пагадненняў аб супрацоўніцтве паміж Саветам маладых вучоных НАН Беларусі і Грамадскім аб’яднаннем «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», а таксама паміж Саветам маладых вучоных НАН Беларусі і Саветам маладых вучоных пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Тэгi
#форумы