З 17 па 19 мая 2022 года дэлегацыя НАН Беларусі на чале з генеральным дырэктарам РУП «Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па жывёлагадоўлі» Д. М. Багдановічам знаходзілася ў г. Баку (Азербайджан) для ўдзелу ў 27 Міжнароднай выставе InterFood Azerbaijan і 15 Міжнароднай выставе Caspian Agro.
17 мая ў Нацыянальнай акадэміі навук Азербайджана адбылася сустрэча дэлегацыі НАН Беларусі з кіраўніцтвам Інстытута фізіялогіі, Інстытута заалогіі і Інстытута малекулярнай біялогіі і біятэхналогій НАНА. Акрамя перамоў у вузкім фармаце члены дэлегацыі НАН Беларусі выступілі з прэзентацыямі аб дзейнасці сваіх арганізацый перад супрацоўнікамі названых інстытутаў. Па выніках сустрэчы падпісаны Дагавор аб супрацоўніцтве ў сферы навукова-даследчай дзейнасці паміж РУП «Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па жывёлагадоўлі» і Інстытутам фізіялогіі імя акадэміка Абдулы Гараева, а таксама Дагавор аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве паміж РУП «Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па харчаванні» і Інстытутам фізіялогіі імя акадэміка Абдулы Гараева.
18 і 19 мая ў рамках правядзення выстаў былі прадстаўлены інавацыйныя распрацоўкі НПЦ НАН Беларусі па жывёлагадоўлі, НПЦ НАН Беларусі па харчаванні і Інстытута мяса-малочнай прамысловасці. Адбыліся перамовы з прадстаўнікамі замежных навуковых і вытворчых арганізацый, па выніках якіх падпісаны 4 дагаворныя дакументы (Дагавор аб супрацоўніцтве ў сферы навукова-даследчай дзейнасці паміж РУП «Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па жывёлагадоўлі» і Навукова-даследчым інстытутам жывёлагадоўлі Міністэрства сельскай гаспадаркі Азербайджана; Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж РУП «Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па жывёлагадоўлі» і Інстытутам генетычных рэсурсаў Нацыянальнай акадэміі навук Азербайджана; Дагавор аб супрацоўніцтве ў сферы навукова-даследчай дзейнасці паміж РУП «Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па жывёлагадоўлі» і ІП «Рустамаў Б. Д.»; Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж РУП «Інстытут мяса-малочнай прамысловасці» і ТАА «Nordpak»).
У цяперашні час удзельнікі выстаў ад НАН Беларусі выконваюць работы па рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых у ходзе мерапрыемства.