Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб’яўляе аб правядзенні ў 2022 годзе конкурсу на саісканне:
- прэмій імя акадэміка Ж. І. Алфёрава для маладых вучоных НАН Беларусі (усяго прысуджваецца 2 прэміі ў галіне фізікі, матэматыкі, інфарматыкі, фізіка-тэхнічных і тэхнічных навук);
- прэмій імя акадэміка В. Ф. Купрэвіча для маладых вучоных НАН Беларусі (усяго прысуджваецца 4 прэміі ў галіне біялогіі, хіміі і навук аб Зямлі, медыцыны і аграрных навук);
- прэмій імя акадэміка У. М. Ігнатоўскага для маладых вучоных НАН Беларусі (усяго прысуджваецца 2 прэміі ў галіне гуманітарных і сацыяльных навук).
Прэміі прысуджваюцца за асобную навуковую працу або за сукупнасць аб’яднаных адзінай тэматыкай прац. Саіскальнікамі прэмій могуць быць маладыя вучоныя (індывідуальныя аўтары або аўтарскія калектывы ў складзе не большым за 3 чалавекі) ва ўзросце да 35 гадоў па стане на 1 студзеня 2022 года, якія працуюць у арганізацыях НАН Беларусі па асноўным месцы працы, апублікавалі вынікі праведзеных імі даследаванняў за апошнія 5 гадоў (2018 – 2022 гады). Права вылучэння прац на саісканне прэмій маюць вучоныя (навукова-тэхнічныя) саветы арганізацый НАН Беларусі.
Пры вылучэнні кандыдатур на саісканне прэмій для маладых вучоных прадстаўляецца ў адным экзэмпляры камплект наступных дакументаў:
- суправаджальны ліст арганізацыі аб вылучэнні працы на саісканне прэміі;
- выпіска з пратакола пасяджэння вучонага (навукова-тэхнічнага) савета арганізацыі з абгрунтаваннем значнасці вынікаў для практыкі вылучанай працы;
- вылучаная на саісканне прэміі праца: асобная навуковая праца (манаграфія, артыкул) ці тэматычна звязаныя паміж сабой манаграфіі, іншыя кніжныя выданні, копіі артыкулаў, патэнтаў, матэрыялаў, што пацвярджаюць практычнае асваенне вынікаў працы, у сукупнасці адлюстроўваюць рашэнне навуковай і/або практычнай праблемы;
- анатацыя працы аб’ёмам каля трох старонак тэксту, падпісаная аўтарам (аўтарамі), якая ўключае наступныя звесткі: найменне працы; поўнае імя, вучоная ступень, званне, пасада і месца працы кожнага з членаў аўтарскага калектыву; пастаноўка праблемы і яе актуальнасць, шляхі рашэння, атрыманыя вынікі;
- сціслая анатацыя працы на беларускай мове аб’ёмам не большым за старонку, з указаннем наймення працы, поўных імён, вучоных ступеней, званняў і месца працы членаў аўтарскага калектыву (для прац, аформленых на рускай мове);
- сціслая фармулёўка вынікаў даследавання (не больш за 450 знакаў);
- звесткі пра аўтара (аўтараў) – Curriculum vitae;
- завераны спіс публікацый, уключаных у працу, і спісы прац, апублікаваных кожным аўтарам;
- даведка аб асабістым унёску кожнага члена аўтарскага калектыву, падпісаная ўсімі суаўтарамі працы;
- копія 25, 31 – 33 старонак пашпарта аўтара (кожнага з членаў аўтарскага калектыву).
Камплект дакументаў саіскальнікаў з надпісам «На саісканне прэміі для маладых вучоных імя ______________ 2022 года» ў адным экзэмпляры прадстаўляецца да 1 кастрычніка 2022 г. ва ўпраўленне прэмій, стыпендый і ўзнагарод Галоўнага ўпраўлення кадраў і кадравай палітыкі апарата Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі на адрас: 220072, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 66, каб. 317, 406.
Электронная версія заявачных матэрыялаў саіскальнікаў прэмій накіроўваецца на адрас: alla@presidium.bas-net.by.
Тэл. для даведак: (017) 275-24-56; (017) 358-28-26.