Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

26.05.2022

Вучоныя НАН Беларусі прынялі ўдзел у моладзевым форуме выпускнікоў

У Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку прайшоў моладзевы форум выпускнікоў.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел першы намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Сяргей Чыжык, старшыня Савета маладых вучоных НАН Беларусі Станіслаў Юрэцкі, міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэй Іванец. На выставе-прэзентацыі праектаў госці пазнаёміліся з работамі выпускнікоў Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку і адказалі на іх пытанні адносна паступлення ў ВНУ і першых крокаў у навуку падчас адкрытага дыялогу «Навука. Моладзь. Будучыня».

У ходзе мерапрыемства падпісана Пагадненне паміж Нацыянальным дзіцячым тэхнапаркам і Саветам маладых вучоных НАН Беларусі.


Тэгi
#форумы