27 мая ў 14.00 ва ўнутраным дворыку Акадэміі навук праходзіць сямейнае свята «Мая сям’я – Акадэмія!», прысвечанае Году гістарычнай памяці, Дню сям’і і Дню абароны дзяцей.
Усе ахвотныя могуць праверыць свой спрыт і хуткасць у спартыўных эстафетах, паспрабаваць свае сілы ў жывапісе на асфальце, выпрабаваць свае веды ў інтэлектуальнай гульні, праявіць творчае майстэрства ў гістарычным дэфіле і проста весела прабавіць час! Усіх чакаюць сюрпрызы, пачастунак, вясёлыя аніматары, атракцыёны, музычныя нумары, фотазона і многае іншае.
Усе ўдзельнікі конкурснай праграмы атрымаюць бясплатныя ўваходныя білеты ў Цэнтральны батанічны сад!