Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

27.05.2022

Сумеснае пасяджэнне Прэзідыума НАН Беларусі і калегіі ДКНТ

27 мая 2022 года адбылося сумеснае пасяджэнне Прэзідыума НАН Беларусі і калегіі Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, на якім разгледзелі вынікі рэалізацыі ў 2021 годзе Праграмы ўдасканальвання навуковай сферы Рэспублікі Беларусь, стан і перспектывы развіцця навукі ў Рэспубліцы Беларусь.

З дакладамі выступілі намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Аляксандр Кільчэўскі, першы намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Сяргей Чыжык і Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Сяргей Шлычкоў.