27 мая ва ўнутраным дворыку Акадэміі навук адбылося традыцыйнае сямейная свята «Мая сям’я – Акадэмія!».
У ім прынялі ўдзел больш за 50 сем’яў супрацоўнікаў арганізацый НАН Беларусі. З цёплымі прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуліся Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў, старшыня Савета маладых вучоных НАН Беларусі Станіслаў Юрэцкі і старшыня Аб’яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў НАН Беларусі Іван Бараноўскі. Гэтым разам свята было прысвечана Году гістарычнай памяці, Дню сям’і і Дню абароны дзяцей.
Удзельнікаў свята чакалі спартыўныя спаборніцтвы, яркія музычныя нумары, інтэлектуальныя гульні, конкурсы, сюрпрызы, пачастункі, атракцыёны, фотазона і многае іншае.