Акадэміку-сакратару Аддзялення біялагічных навук НАН Беларусі Уладзіміру Торчыку ўручаны нагрудны знак «Вялікі медаль Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі». Доктар біялагічных навук, прафесар, член-карэспандэнт удастоены ўзнагароды за шматгадовую плённую навукова-арганізацыйную дзейнасць, значны асабісты ўнёсак у развіццё тэорыі і практыкі інтрадукцыі і селекцыі дэкаратыўных драўняных раслін.
Нагрудным знакам «Вялікі медаль Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» ўзнагароджаны таксама Сяргей Усанаў, акадэмік-сакратар Аддзялення хіміі і навук аб Зямлі, доктар хімічных навук, прафесар, член-карэспандэнт, за шматгадовую плённую навукова-арганізацыйную дзейнасць, стварэнне новага навуковага напрамку структурнай хіміі бялкоў, распрацоўку навукаёмістых тэхналогій і ўкараненне ў практыку новых малекулярна-біялагічных метадаў даследавання, падрыхтоўку навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі.