Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

01.06.2022

Інстытут гісторыі НАН Беларусі і Інстытут гісторыі і этналогіі імя Ч. Ч. Валіханава падпісалі дагавор аб навуковым супрацоўніцтве

Інстытут гісторыі НАН Беларусі і Інстытут гісторыі і этналогіі імя Ч. Ч. Валіханава (г. Алматы, Рэспубліка Казахстан) падпісалі дагавор аб навуковым супрацоўніцтве.

Дакумент быў падпісаны ў рамках правядзення пашыранага пасяджэння вучонага савета Інстытута гісторыі НАН Беларусі. У яго рабоце ў якасці пачэснага госця прыняла ўдзел вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі і этналогіі імя Ч. Ч. Валіханава, кандыдат гістарычных навук, прафесар Уалтаева Алтын Слямкайдараўна, якая выступіла з дакладам «Распрацоўка навукова абгрунтаванай канцэпцыі фарміравання сучаснай гістарычнай навукі Казахстана». Вучоныя абмеркавалі агульныя пытанні гісторыі Беларусі і Казахстана, неабходнасць актывізацыі сумесных даследаванняў знакавых перыядаў у гісторыі дзяржаўнасці дзвюх краін і наяўных «белых плям», а таксама магчымыя формы непасрэднага ўзаемадзеяння. Бакі абмяняліся апошнімі выданнямі навуковай літаратуры.