2 чэрвеня 2022 года (чацвер) у 10.00 у РУП «Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па харчаванні» (г. Мінск, вул. Казлова, 29) пачаўся семінар для прадпрыемстваў харчовай прамысловасці «Тэндэнцыі і перспектывы вытворчасці прадуктаў харчавання для дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту з залішняй вагой». Арганізатары – НАН Беларусі, Беларускі саюз жанчын і пярвічная арганізацыя БСЖ НАН Беларусі.
Мэта мерапрыемства – аб’яднаць намаганні харчовай індустрыі і медыцыны па прафілактыцы і дыетатэрапіі залішняй вагі і атлусцення сярод дзіцячага насельніцтва Рэспублікі Беларусь, пазнаёміць урачоў-практыкаў (педыятраў) з асартыментам прадуктаў здаровага харчавання. Вучоныя, медыкі, работнікі вытворчасці абмяркоўваюць перадумовы для развіцця залішняй вагі і атлусцення ў дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту, тэхналагічныя аспекты стварэння прадуктаў здаровага харчавання для карэкцыі вагі ў дзяцей.
Прэс-служба НАН Беларусі