Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

02.06.2022

Дэлегацыя НАН Беларусі наведала МАЗ

Дэлегацыя НАН Беларусі на чале са Старшынёй Прэзідыума Уладзімірам Гусаковым наведала Мінскі аўтазавод.

Пасля экскурсіі па прадпрыемстве і агляду выставы тэхнікі члены дэлегацыі правялі перамовы з інжынерна-тэхнічнымі спецыялістамі МАЗа і абмеркавалі магчымасці расшырэння ўдзелу арганізацый НАН Беларусі ў рашэнні актуальных задач прадпрыемства, звязаных з асваеннем новых матэрыялаў і тэхналогій, эфектыўным укараненнем перспектыўных навуковых распрацовак у вытворчасць.