У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 верасня 2011 г. № 398 «Аб сацыяльнай падтрымцы навучэнцаў» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі аб’явілі аб правядзенні адкрытага конкурсу для назначэння стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аспірантам на 2023 год.
Вылучэнне кандыдатур для назначэння стыпендый праводзіцца ў тры этапы, першыя два – для ўдзельнікаў з ліку аспірантаў навуковых арганізацый НАН Беларусі – праводзяцца ў Акадэміі навук.
Аформленыя ў адпаведнасці з устаноўленымі патрабаваннямі дакументы неабходна прадставіць да 15 верасня 2022 г. у Галоўнае ўпраўленне кадраў і кадравай палітыкі апарата НАН Беларусі на адрас: 220072, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 66, пам. 404. Кантактны тэлефон: 350-26-03, адказны – Іванюковіч Ганна Уладзіміраўна.
УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 6 верасня 2011 г. № 398 «АБ САЦЫЯЛЬНАЙ ПАДТРЫМЦЫ НАВУЧЭНЦАЎ»