Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

02.06.2022

Члены пярвічнай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» НАН Беларусі павіншавалі выхаванцаў дзіцячых садоў з Днём абароны дзяцей

Члены пярвічнай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» НАН Беларусі на чале са старшынёй Ю. В. Качурка павіншавалі выхаванцаў дзіцячых садоў, падпарадкаваных Акадэміі навук, з Днём абароны дзяцей.

Дзецям уручылі падарункі. У адказ на віншаванне яны паказалі яркія танцавальныя нумары, выканалі песні. А ЦНБ НАН Беларусі імя Якуба Коласа арганізавала выставу дзіцячых малюнкаў «Мая Акадэмія».