Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

02.06.2022

АКАДЭМФАРМ стала прызёрам нацыянальнай прэміі «Нумар адзін»

Фармацэўтычнае прадпрыемства АКАДЭМФАРМ НАН Беларусі стала прызёрам нацыянальнай прэміі «Нумар адзін», увайшоўшы ў ТОП-5 вытворцаў фармацэўтычных прэпаратаў Рэспублікі Беларусь.

Знакавае грамадскае мерапрыемства праводзіцца штогод з мэтай вызначыць лепшых з лепшых – брэнды, якім давяраюць спажыўцы. Пераможцаў у кожнай намінацыі выбіраюць пры дапамозе маштабнага анлайн-галасавання. У гэтым годзе ў ім прынялі ўдзел больш за 36 тысяч чалавек.

Тэгi
#прэміі