Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

03.06.2022

Намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Сяргей Кілін удастоены прэміі СНД «Зоркі Садружнасці»

Намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі акадэмік Сяргей Кілін удастоены прэміі СНД «Зоркі Садружнасці». Пра гэта паведамілі ў Міждзяржаўным фондзе гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД.

Заместитель Председателя Президиума НАН Беларуси академик Сергей Килин удостоен премии СНГ "Звезды Содружества". Об этом сообщили в Межгосударственном фонде гуманитарного сотрудничества государств - участников СНГ.

Савет па прысуджэнні міждзяржаўнай прэміі «Зоркі Садружнасці» аб’явіў лаўрэатаў галоўнай гуманітарнай прэміі СНД за 2021 год. Прэмія штогод прысуджваецца прадстаўнікам дзяржаў Садружнасці за найбольш значныя поспехі ў сферы гуманітарнай дзейнасці, што адпавядаюць узроўню сусветных дасягненняў і садзейнічаюць развіццю як кожнай з краін-удзельніц СНД, так і Садружнасці ў цэлым. Рашэннем журы, у склад якога ўвайшлі выдатныя дзеячы культуры і адукацыі з усіх краін СНД, прэміі прысуджаны васьмі саіскальнікам. Разам з Сяргеем Кіліным узнагароды ўдастоены народны мастак Азербайджана Націк Кямал аглы Аліеў, армянскі геолаг Эдуард Хачынян, казахстанскі архітэктар Серык Рустамбекаў, нейрахірург з Кыргызстана Міталіп Мамытаў, расійскі дырыжор, мастацкі кіраўнік Санкт-Пецярбургскай філармоніі Юрый Цемірканаў, таджыкскі матэматык Мірганд Шабозаў і дырэктар Дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатра Узбекістана Раміз Усманаў.

Памер прэміі складае 2 млн расійскіх рублёў. На саісканне высокай узнагароды ў гэтым годзе прэтэндавалі 12 намінантаў з 8 краін. Плануецца, што ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў адбудзецца ў Ташкенце ў снежні на Форуме творчай і навуковай інтэлігенцыі СНД.