10 чэрвеня 2022 года ў 15:00 у ЦНБ імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбудзецца навукова-адукацыйны семінар «Феномен дзяцінства: мінулае, цяперашняе, будучае» і інтэрактыўная дыскусія.
Слухачам прапануюць захапляльнае паглыбленне ў гісторыю і філасофію дзяцінства, што дазволіць адкрыць раней невядомыя факты і выявіць часам страшныя і адначасова кранальныя моманты, якія прымушаюць перагледзець свае погляды на відавочны, як здавалася, феномен. У канцы мерапрыемства ўдзельнікі па жаданні змогуць запоўніць анкету і адказаць на шэраг пытанняў, што датычацца іх уяўленняў пра дзяцінства, выразіць свае адносіны да актуальнасці правядзення такіх лекцый, семінараў і дыскусій.
У рамках семінара ў холе бібліятэкі будзе дэманстравацца выстава дзіцячых малюнкаў «Мая Акадэмія».
З праграмай семінара можна пазнаёміцца тут.