7 чэрвеня 2022 г. у рэжыме відэаканферэнцыі адбылася цырымонія падпісання двух Пагадненняў аб супрацоўніцтве з кітайскімі партнёрамі з Акадэміі сельскагаспадарчых навук правінцыі Ганьсу.
Ад НАН Беларусі ў абодвух пагадненнях партнёрам выступіў Інстытут лесу НАН Беларусі, ад Акадэміі сельскагаспадарчых навук правінцыі Ганьсу Навукова-даследчы інстытут гародніны і Інстытут глебавых угнаенняў і водазберагальнага земляробства. На цырымоніі падпісання з беларускага боку прысутнічалі прадстаўнікі кіраўніцтва Аддзялення аграрных навук НАН Беларусі і Галоўнага ўпраўлення міжнароднага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва апарата НАН Беларусі, з кітайскага боку – прадстаўнікі кіраўніцтва Акадэміі сельскагаспадарчых навук правінцыі Ганьсу і Канцылярыі па замежных справах Урада правінцыі Ганьсу.
Асноўнымі мэтамі пагадненняў з’яўляюцца распрацоўка і рэалізацыя сумесных навукова-тэхнічных праектаў у галіне аховы навакольнага асяроддзя, глебазнаўства і ўгнаенняў, плодаагародніцтва.