З магчымасцямі і напрамкамі дзейнасці Адукацыйнага цэнтра бяспекі жыццядзейнасці МНС пазнаёміўся Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў.
Намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Андрэй Юржыц расказаў госцю аб праробленай Міністэрствам рабоце па стварэнні падобных цэнтраў ва ўсіх рэгіёнах краіны. Работнікі цэнтра прадэманстравалі больш за 30 адукацыйных пляцовак па транспартнай бяспецы, бяспецы пры надзвычайных сітуацыях, грамадзянскай абароне, пажарнай і экалагічнай, а таксама крымінальнай бяспецы, здаровым ладзе жыцця, небяспечных метэаралагічных з’явах, атамнай і радыяцыйнай, прамысловай бяспецы і іншых. Уладзімір Гусакоў адзначыў, што НАН Беларусі гатова падключыцца да работы па далейшым развіцці Адукацыйнага цэнтра.
Фота – МНС