Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

10.06.2022

Мінэканомікі, Мінінфармацыі і АНТ у маі-чэрвені 2022 года праводзяць конкурс на стварэнне лагатыпа і іміджавага слогана нацыянальнага брэнда беларускай прадукцыі

Мэта конкурсу – стварэнне сучаснага, арыгінальнага, лёгка пазнавальнага як на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, так і за яе межамі знака адрознення беларускіх тавараў.

Конкурс мае важную іміджавую, сацыяльна-значную ролю, далучаючы насельніцтва да папулярызацыі і прасоўвання айчыннай прадукцыі на ўнутраным і сусветным рынках. Па сутнасці, кожны неабыякавы чалавек атрымлівае магчымасць пасадзейнічаць фарміраванню пазнавальнасці нашай прадукцыі і яе ўстойліваму ўспрыманню як высакаякаснай і атрымаць за гэта ўзнагароду.

Падрабязнасці на сайце Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь па спасылцы: https://economy.gov.by/ru/news-ru/view/minekonomiki-mininform-i-ont-objjavljajut-o-starte-konkursa-na-sozdanie-logotipa-i-imidzhevogo-slogana-46314-2022/
Рэкламны аўдыёролік.
Рэкламны відэаролік.
Інфармацыя – Мінэканомікі