Першамайская раённая арганізацыя г. Мінска ГА «Беларускі саюз жанчын» сумесна з пярвічнай арганізацыяй ГА «Беларускі саюз жанчын» НАН Беларусі арганізавалі і правялі семінар, прысвечаны жаночаму здароўю.
Мерапрыемства адбылося на базе Цэнтральнага батанічнага сада НАН Беларусі. У ім прынялі ўдзел члены пярвічных арганізацый ГА «Беларускі саюз жанчын» Першамайскага, Фрунзенскага, Партызанскага і Ленінскага раёнаў г. Мінска. На семінары выступілі ўрачы УП «24 гарадская паліклініка спецмедаглядаў». Удзельнікі семінара абмеркавалі праблемныя пытанні жаночага здароўя, пасля для іх была праведзена экскурсія па Батанічным садзе.