Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

13.06.2022

Беларускія вучоныя выбраны замежнымі членамі Расійскай акадэміі навук

У Расійскай акадэміі навук адбыліся выбары ў члены Акадэміі навук, у тым ліку ў замежныя члены.

Замежнымі членамі РАН выбраны вядомыя беларускія вучоныя:
па спецыяльнасці «Кліматалогія» - доктар геаграфічных навук, прафесар, акадэмік НАН Беларусі Логінаў Уладзімір Фёдаравіч, вучоны ў галіне геаграфіі і геафізікі, галоўны навуковы супрацоўнік ДНУ «Інстытут прыродакарыстання НАН Беларусі»;
па спецыяльнасці «Фізіка і астраномія» - доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі Паклонскі Мікалай Аляксандравіч, вучоны ў галіне матэматычнага і камп’ютарнага мадэлявання структуры і ўласцівасцей нізкаразмерных паўправадніковых сістэм і элементаў прыборных структур на іх аснове, прафесар кафедры фізікі паўправаднікоў і нанаэлектронікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта;
па спецыяльнасці «Кардыялогія» - доктар медыцынскіх навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі Сняжыцкі Віктар Аляксандравіч, прафесар кафедры УА «Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт», вучоны ў галіне кардыялогіі.

Прэзідыум НАН Беларусі накіраваў віншаванні новавыбраным замежным членам РАН. Замежнымі членамі РАН выбіраюцца буйныя замежныя вучоныя, якія атрымалі прызнанне сусветнай навуковай супольнасці. Замежныя члены РАН выбіраюцца Агульным сходам РАН. У гэтым годзе новымі замежнымі членамі РАН сталі амаль 50 замежных даследчыкаў.