Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

14.06.2022

Семінар «Феномен дзяцінства: мінулае, цяперашняе, будучае»

Пярвічныя арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» НАН Беларусі і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь сумесна з Цэнтральнай навуковай бібліятэкай НАН Беларусі, Інстытутамі сацыялогіі і філасофіі НАН Беларусі арганізавалі і правялі навукова-адукацыйны семінар «Феномен дзяцінства: мінулае, цяперашняе, будучае».

На семінары разгледжаны перспектыўныя напрамкі развіцця нацыянальнай сістэмы дашкольнай адукацыі, дадатковыя паслугі ва ўстановах дашкольнай адукацыі, мабільныя праграмы па доглядзе і выхаванні дзяцей ад 0 да 6 гадоў Bebbo.
У рамках семінара прайшла выстава дзіцячых малюнкаў «Мая Акадэмія».