Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

20.06.2022

Намеснік Старшыні Прэзідыума Сяргей Кілін прыняў удзел у Х пасяджэнні Савета па супрацоўніцтве ў галіне фундаментальнай навукі СНД

16 чэрвеня 2022 года адбылося Х пасяджэнне Савета па супрацоўніцтве ў галіне фундаментальнай навукі дзяржаў-удзельніц СНД.

Пасяджэнне правялі скаардынавана з IV Форумам вучоных дзяржаў-удзельніц СНД, які праходзіў у Бішкеку. Ад НАН Беларусі ў пасяджэнні ў фармаце відэаканферэнцыі ўдзел прыняў намеснік Старшыні Прэзідыума, сустаршыня Савета па супрацоўніцтве ў галіне фундаментальнай навукі дзяржаў-удзельніц СНД Сяргей Кілін.

Удзельнікі пасяджэння зацвердзілі план асноўных мерапрыемстваў па развіцці супрацоўніцтва ў галіне фундаментальнай навукі дзяржаў-удзельніц СНД на 2023-2024 гады, абмеркавалі пытанні стварэння сеткі адукацыйных цэнтраў у навуковых установах дзяржаў-удзельніц СНД для арганізацыі стажыровак аспірантаў і маладых вучоных, ухвалілі пачатак распрацоўкі стратэгіі развіцця навукі ў СНД і фарміравання Міждзяржаўнай праграмы фундаментальных даследаванняў дзяржаў-удзельніц СНД.

Па выніках пасяджэння старшынёй Савета па супрацоўніцтве ў галіне фундаментальнай навукі дзяржаў-удзельніц СНД на чарговы тэрмін выбраны член Савета, Прэзідэнт Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Арменія А.С. Сагян. Сустаршынёй стаў Прэзідэнт Нацыянальнай акадэміі навук Кыргызскай Рэспублікі М.С. Джуматаеў.