Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

20.06.2022

Вучоныя Беларусі прынялі ўдзел у IV Форуме вучоных СНД у Бішкеку

Дэлегацыя вучоных Беларусі прыняла ўдзел у IV Форуме вучоных дзяржаў-удзельніц СНД, які праходзіў 16-17 чэрвеня 2022 г. у Бішкеку (Рэспубліка Кыргызстан). У складзе дэлегацыі – прадстаўнікі навуковых арганізацый НАН Беларусі, Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства адукацыі.

На адкрыцці Форуму кіраўнік дэлегацыі, старшыня Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў акадэмік Сяргей Гапоненка ў сваім выступленні падкрэсліў: «У цяперашні час размах і частата з’яўлення новых выклікаў дасягнулі беспрэцэдэнтнага маштабу. Навука, што ідзе ў авангардзе рашэння самых складаных задач чалавецтва, першай прымае глабальныя выклікі. Таму вучоным так важна, у тым ліку аб’яднаўшы намаганні, папярэдзіць іх з’яўленне і мінімізаваць магчымыя негатыўныя эфекты».

Акадэмік адзначыў, што шматгадовы перыяд цесных адносін паміж навуковымі арганізацыямі СНД стварыў добрую аснову для такога ўзаемадзеяння. Пра агульнасць інтарэсаў вучоных краін СНД сведчыць і пералік тэматычных напрамкаў Форуму: нанатэхналогіі і новыя матэрыялы, хімічныя тэхналогіі, энергетыка, біятэхналогіі і генетыка, малекулярная біялогія, экалогія, інфармацыйныя і камунікацыйныя тэхналогіі, сучасная медыцына і вытворчасць лекавых прэпаратаў і інш. хнология и генетика, молекулярная биология, экология и информационные и коммуникационные технологии, современная медицина и производство лекарственных средств и другие.

Кіраўнік беларускай дэлегацыі заўважыў, што такая форма ўзаемадзеяння вучоных, як правядзенне Форумаў вучоных СНД, ужо становіцца традыцыйнай і даследчыкі могуць цяпер на сістэмнай аснове сумесна разглядаць шырокі спектр пытанняў пашырэння супрацоўніцтва ў навуковай і інавацыйнай сферах на карысць народаў дзяржаў Садружнасці.

IV Форум вучоных дзяржаў-удзельніц СНД праводзіцца ў адпаведнасці з планам прыярытэтных мерапрыемстваў у сферы гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД на 2021-2022 гады, прынятым на пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў СНД 6 лістапада 2020 года. Асноўныя мэты правядзення Форуму: актывізацыя і развіццё навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД, садзейнічанне фарміраванню і пашырэнню навуковай прасторы СНД, наданне імпульсу па ініцыіраванні сумесных навуковых даследаванняў і праектаў, фармуляванне прапаноў па развіцці інвестыцыйных і інавацыйных навуковых распрацовак, якія рэалізуюцца ў інтарэсах краін Садружнасці.

Папярэдні Форум вучоных дзяржаў-удзельніц СНД адбыўся 25-26 лістапада 2021 года ў Мінску на пляцоўках НАН Беларусі і Выканкама СНД.


Тэгi
#форумы