Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

24.06.2022

Праект «100 інавацый маладых вучоных»

НАН Беларусі сумесна з Саветам маладых вучоных арганізуе праект «100 інавацый маладых вучоных», які пройдзе ў рамках мерапрыемства «Фестываль навукі» (10 верасня 2022 г., Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі).

Да ўдзелу ў праекце запрашаюцца студэнты, магістранты, аспіранты і навуковыя супрацоўнікі не старэйшыя за 35 гадоў. Праект закліканы паказаць лепшыя дасягненні маладых вучоных.

Для ўдзелу ў праекце неабходна падрыхтаваць: матэрыялы выставы, эскіз постара праекта на рускай мове. Памер постара: шырыня 80 см, вышыня 200 см (150 dpi).
Форма для рэгістрацыі: https://forms.gle/RcRhKfHKazAhMp8N7
Заканчэнне рэгістрацыі: 10.07.2022
Правядзенне выставы праектаў: 10.09.2022

Тэгi
#праекты