Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

08.07.2022

Высокая ацэнка ад Мінэканомікі

За значны асабісты ўнёсак у інавацыйнае развіццё нацыянальнай эканомікі дырэктару Рэспубліканскага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Акадэмфарм» Юрыю Мікіцкаму аб’яўлена падзяка Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь. Узнагароду 7 ліпеня ўручыў першы намеснік міністра эканомікі Юрый Чабатар. Калектыў «Акадэмфарма» павіншаваў і акадэмік Пётр Віцязь, які стаяў ля вытокаў стварэння прадпрыемства.

Дырэктар «Акадэмфарма» падкрэсліў, што гэтая ўзнагарода не толькі яго, але і ўсяго калектыву прадпрыемства. Смеласць, упартасць, кампетэнцыя, уменне аператыўна рэагаваць на запыты рынку – гэтыя якасці Ю. Мікіцкі назваў асноўным залогам поспеху супрацоўнікаў прадпрыемства.

Таксама Падзяка ад Міністэрства эканомікі была ўручана дырэктару ДНУ «Інстытут цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» Алегу Пенязькову.