Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

01.08.2022

100 інавацый маладых вучоных

Савет маладых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі арганізуе выставачны праект «100 інавацый маладых вучоных», які пройдзе ў рамках мерапрыемства «Фестываль навукі» (10 верасня 2022 г., Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі).

Выставачны праект закліканы прадставіць лепшыя дасягненні моладзі ў навуковай і інавацыйнай сферах. Да ўдзелу ў выставе запрашаюцца студэнты, магістранты, аспіранты і маладыя вучоныя.

Для ўдзелу неабходна да 22 жніўня 2022 г. прайсці рэгістрацыю згодна з формай https://forms.gle/RcRhKfHKazAhMp8N7