Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

08.08.2022

Вучоныя АФТН удастоены ўзнагарод НАН Беларусі

На апаратнай нарадзе 8 жніўня 2022 года Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў уручыў нагрудны знак «Вялікі медаль Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» Леаніду Побалю, начальніку аддзела-загадчыку лабараторыі ДНУ «Фізіка-тэхнічны інстытут НАН Беларусі», доктару тэхнічных навук, за шматгадовую навуковую, інавацыйную і навукова-арганізацыйную дзейнасць, распрацоўку перадавых тэхналогій у галіне электронна-прамянёвай і іоннай хіміка-тэрмічнай апрацоўкі і іх укараненне ў рэальным сектары эканомікі краіны.

Памятны знак «У гонар 100-годдзя Інстытута беларускай культуры» ўручаны прадстаўнікам арганізацый Аддзялення фізіка-тэхнічных навук. За значны асабісты ўнёсак у развіццё беларускай навукі, плённую дзейнасць па ўмацаванні навуковага патэнцыялу краіны высокай узнагароды ўдастоены: Антон Ананчыкаў, загадчык сектара ДНУ «Аб’яднаны інстытут машынабудавання НАН Беларусі»; Іван Бараноўскі, намеснік дырэктара па навуковай рабоце ДНУ «Інстытут жыллёва-камунальнай гаспадаркі НАН Беларусі»; Віктар Калпашчыкаў, вядучы навуковы супрацоўнік ДНУ «Інстытут цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава НАН Беларусі»; Яўгенія Карабко, загадчык лабараторыі ДНУ «Інстытут цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава НАН Беларусі»; Валянціна Мінкіна, вядучы навуковы супрацоўнік ДНУ «Інстытут цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава НАН Беларусі»; Аляксей Труханаў, намеснік генеральнага дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце ДНВА «Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па матэрыялазнаўстве».