Падчас візіту дырэктара ДП «АКАДЭМФАРМ» Мікіцкага Юрыя Мечыслававіча ў Рэспубліку Індыя ў жніўні 2022 года доктару Лаліту Чакхані быў уручаны нагрудны знак «Вялікі медаль Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі». Гэту ганаровую ўзнагароду ўручыў ва ўрачыстай абстаноўцы пры адкрыцці генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у г. Мумбаі першы намеснік Міністра замежных спраў Алейнік Сяргей Фёдаравіч.
Нагрудны знак «Вялікі медаль Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» заснаваны ў студзені 2022 года ў сувязі са святкаваннем 100-годдзя беларускай акадэмічнай навукі, з’яўляецца прызнаннем заслуг узнагароджанага перад Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі. Вялікім медалём НАН Беларусі ўзнагароджваюцца не толькі вучоныя і работнікі Акадэміі навук і іншых навуковых арганізацый Рэспублікі Беларусь, якія зрабілі асабісты ўнёсак у развіццё Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, але і замежныя грамадзяне, якія аказалі значны ўплыў на пашырэнне міжнародных навуковых сувязей арганізацый НАН Беларусі, садзейнічалі ўмацаванню міжнароднага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва.
Доктар Чакхані з’яўляецца даўнім партнёрам НАН Беларусі, у выніку чаго была створана вялікая колькасць высокаэфектыўных новых генетычных прэпаратаў на ДП «АКАДЭМФАРМ», што дазволіла ўкараніць у беларускую сістэму аховы здароўя апошнія сусветныя распрацоўкі для лячэння розных захворванняў.