Электраралі «Minsk ELECTRO-2022» будзе арганізавана 10 верасня 2022 года на Рэспубліканскім палігоне для выпрабаванняў мабільных машын Аб’яднанага інстытута машынабудавання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Плануецца, што ў спаборніцтвах прымуць удзел больш за 20 экіпажаў-уладальнікаў персанальнага электратранспарту. Яны павінны будуць пераадолець конкурсную дыстанцыю: паспяхова выканаць усе заданні на гарадскіх маршрутах і адпрацаваць зададзеныя элементы на палігоне. Лідарам стане той, хто без памылак і хутчэй за астатніх справіцца з праграмай спаборніцтваў. Лепшых вызначаць вопытныя суддзі са складу Беларускай аўтамабільнай федэрацыі. Праграма электраралі ўключае таксама дрыфт-шоу на электраматацыклах і гонкі на электрасамакатах. Цэнтр контраварыйнай падрыхтоўкі забяспечыць усім ахвотным магчымасць праверыць свае навыкі ваджэння ва ўмовах заносу на трэнажорнай сістэме Drift-Car.
У рамках мерапрыемства будзе працаваць выстава электратранспарту, на якой будуць прадстаўлены электрамабілі і элементы кампанентнай базы для іх. Свае дасягненні прэзентуюць арганізацыі Акадэміі навук і вядучыя прамысловыя прадпрыемствы. Арганізатарамі электраралі выступаюць Нацыянальная акадэмія навук, Міністэрства транспарту і камунікацый, Міністэрства энергетыкі, РУП «Вытворчае аб’яднанне “Беларуснафта”», Беларуская аўтамабільная федэрацыя.
Пачатак – у 13.30.
Уваход бясплатны. Адрас Рэспубліканскага палігона для выпрабаванняў мабільных машын: 5-ы км МКАД, дом 23 (знешні бок МКАД (М9), з’езд у зашклёнага пешаходнага моста (насупраць мікрараёна «Ангарская»)).
Каардынаты: 53.897799, 27.702019