Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

16.08.2022

Адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная Дню археолага

15 жніўня 2022 года ў Нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь адбылася прэс-канферэнцыя «Сучасная беларуская археалогія: чаму яна важная для айчыннай навукі і чым можа быць цікавай звычайнаму чалавеку?», прымеркаваная да Дня археолага.

У якасці спікераў на мерапрыемстве выступілі Вадзім Лакіза – дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі, Сяргей Ліневіч – навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі першабытнага грамадства Інстытута гісторыі НАН Беларусі, Андрэй Вайцяховіч – загадчык аддзела археалогіі сярэдніх вякоў і новага часу Інстытута гісторыі НАН Беларусі, Вольга Дравіла – малодшы навуковы супрацоўнік аддзела захавання і выкарыстання археалагічнай спадчыны Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

Вадзім Лакіза павіншаваў спецыялістаў з Днём археолага і пажадаў ім прафесійнага шанцавання. У Беларусі не так многа археолагаў, але дзякуючы іх знаходкам зроблена нямала адкрыццяў. Вучоныя расказалі пра апошнюю ўнікальную знаходку: пакуль што першы і адзіны ў краіне асабісты радавы знак полацкага князя Ізяслава, сына Уладзіміра і Рагнеды. Андрэй Вайцяховіч з камандай валанцёраў знайшоў яго на фрагменце посуду – плоскім дне.