Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

16.08.2022

Прадстаўнікі Савета маладых вучоных і БРСМ пачалі сумесныя археалагічныя раскопкі гарадзішча «Менка»

У Дзень археолага прадстаўнікі Савета маладых вучоных НАН Беларусі і валанцёры БРСМ пачалі сумесныя археалагічныя раскопкі гарадзішча «Менка».

Месца раскопак вызначана невыпадкова: сучасная беларуская сталіца Мінск (некалі – Менск) поруч з такімі гарадамі, як Полацк і Тураў, – месца зараджэння беларускай дзяржаўнасці. Вопыт удзелу ў даследчай дзейнасці дазволіць маладым людзям дакрануцца да сваіх каранёў, да вытокаў беларускага народа. Старшыня Савета маладых вучоных НАН Беларусі Станіслаў Юрэцкі падкрэсліў: «Чакаем тут шмат новых адкрыццяў, шмат матэрыялаў эпохі Старажытнай Русі. Яны тут уласна і знаходзяцца. Упэўнены, раскопкі будуць багатыя на цікавыя знаходкі». Адбыўся адкрыты дыялог «Вытокі беларускай дзяржаўнасці», падчас якога хлопцы і дзяўчаты змаглі задаць вучоным пытанні і атрымаць на іх прамыя адказы. Раскопкі прадоўжацца да верасня.