Нацыянальная акадэмія навук Беларусі сумесна з рухам «Мэта 99» аб’яўляе конкурс на лепшую скульптуру з другаснай сыравіны «Фігура чалавека», які пройдзе ў рамках мерапрыемства «Фестываль навукі – 2022».
У конкурсе могуць прыняць удзел усе ахвотныя без узроставых абмежаванняў. Конкурсныя работы павінны ўяўляць прамую фігуру чалавека і могуць быць выкананы як з аднаго, так і з некалькіх відаў другаснай сыравіны.
Конкурс будзе праходзіць у тры этапы: адборачны (Аргкамітэт конкурсу па фатаграфіі вызначыць работы, што адпавядаюць усім умовам і будуць дапушчаныя да наступных этапаў), этап водзываў гледачоў (анлайн-галасаванне за фатаграфію работы, якая спадабалася; работа, якая набярэ найбольшую колькасць галасоў, атрымае прыз сімпатый гледачоў), фінальны (конкурсная камісія ацэніць работы і вызначыць 15 лепшых).
Фінал конкурсу пройдзе 10 верасня падчас правядзення Фестывалю навукі ў Цэнтральным батанічным садзе ў Мінску.
Пераможца ў намінацыі «Прыз сімпатый гледачоў» атрымае электрасамакат, а аўтары 15 лепшых работ (па версіі конкурснай камісіі) стануць уладальнікамі бесправадных калонак.
Падаць заяўку на ўдзел у конкурсе можна да 3 верасня 2022 года. Арганізатары не абмяжоўваюць творчы патэнцыял удзельнікаў, але нагадваюць, што конкурсныя работы павінны адпавядаць патрабаванням, апісаным у Палажэнні аб конкурсе. Форма рэгістрацыі і Палажэнне аб конкурсе размешчаныя на сайце мерапрыемства: scifest.by.