Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

26.09.2022

Узнагароджаны пераможцы выставы «100 інавацый маладых вучоных»

26 верасня 2022 года на апаратнай нарадзе Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў уручыў дыпломы і памятныя сувеніры пераможцам выставы «100 інавацый маладых вучоных», якая прайшла ў рамках «Фестывалю навукі-2022».

Кампетэнтная камісія сярод усіх работ, прадстаўленых у Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі, выбрала 10 лепшых.

Сярод пераможцаў – маладыя вучоныя Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі, Інстытута прыродакарыстання, Інстытута мяса-малочнай прамысловасці, Інстытута аховы раслін, Інстытута лесу, Інстытута фізіялогіі, Інстытута філасофіі, Інстытута цепла- і масаабмену імя А.В. Лыкава, Інстытута механікі металапалімерных сістэм імя У.А. Белага і Універсітэта грамадзянскай абароны МНС.