Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

28.09.2022

Уладзімір Гусакоў выбраны кіраўніком Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук

Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі акадэмік Уладзімір Гусакоў выбраны кіраўніком Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук (МААН). Такое рашэнне прынята на 35-м пасяджэнні Савета Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук.

27 – 28 верасня 2022 года ў Маскве, на базе навукова-даследчага цэнтра «Курчатаўскі інстытут» і МДУ імя М.В. Ламаносава прайшло 35-е пасяджэнне Савета МААН. У ім прынялі ўдзел прэзідэнты і прадстаўнікі кіраўніцтва нацыянальных акадэмій навук Расіі, Беларусі, Кітая, Арменіі, Азербайджана, Казахстана, Кыргызскай Рэспублікі, Узбекістана, В’етнама, Манголіі, Таджыкістана, Чарнагорскай акадэміі навук і мастацтваў, Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.В. Ламаносава, НДЦ «Курчатаўскі інстытут» (Расія), Аб’яднанага інстытута ядзерных даследаванняў (Расія) і іншых вядучых навуковых цэнтраў.

На пасяджэнні былі разгледжаны асноўныя вынікі дзейнасці МААН за 5 гадоў (2017 – 2022), дзейнасці навуковых саветаў МААН за гэты ж перыяд, пытанні стварэння новых навуковых саветаў і выбрання правадзейных членаў МААН, іншае. Кіраўнікі акадэмій навук абмеркавалі пытанні далейшага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва па ключавых напрамках развіцця сучаснай навукі, вядучыя вучоныя розных краін выступілі з навуковымі дакладамі.

У рамках 35-га пасяджэння Савета МААН (26 верасня – 1 кастрычніка 2022 года) у Маскве і Санкт-Пецярбургу прайшоў шэраг буйных міжнародных навуковых мерапрыемстваў: пасяджэнне Савета маладых вучоных МААН, пасяджэнне грамадскага Савета базавай арганізацыі дзяржаў-удзельніц СНД па развіцці даследчай інфраструктуры класа «мегасаенс» і пасяджэнне Сесіі па пытаннях біябяспекі Саюзнай дзяржавы.

Тэгi
#МААН