6 кастрычніка 2022 года ў 11.00 у ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі» (Мінск, вул. Сурганава, 1, корп. 2, аўд. 302) адбудзецца Міжнародная навуковая канферэнцыя «Архітэктурная спадчына І.Р. Лангбарда і сучаснасць», прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння Іосіфа Рыгоравіча Лангбарда, вядомага беларускага савецкага архітэктара, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларускай ССР (1934), доктара архітэктуры.
Арганізатары мерапрыемства – ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі», Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы.
У канферэнцыі прымуць удзел даследчыкі архітэктурнай спадчыны Іосіфа Лангбарда з Беларусі, Расіі, Азербайджана. Праблемнае поле канферэнцыі ахоплівае шырокае кола пытанняў, звязаных з біяграфіяй і архітэктурнай спадчынай І.Р. Лангбарда, аховай і мадэрнізацыяй помнікаў архітэктуры і горадабудаўнічых ансамбляў ХХ стагоддзя, асаблівасцямі мастацка-стылявой карціны архітэктуры мінулага стагоддзя.
ТТэмы, прапанаваныя для абмеркавання на канферэнцыі:
- Жыццё і творчая біяграфія І.Р. Лангбарда;
- Архітэктурная спадчына І.Р. Лангбарда;
- Архітэктурныя помнікі ХХ стагоддзя як частка гісторыка-культурнай спадчыны;
- Архітэктурныя збудаванні і ансамблі ХХ стагоддзя: праблемы аховы, рэстаўрацыі і мадэрнізацыі.