Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

07.10.2022

У Дзень НАН Беларусі адбудзецца адкрыццё Першай выставы-форуму «Штучны інтэлект у Беларусі»

13 кастрычніка 2022 года ў НАН Беларусі (пр. Незалежнасці, 66, хол першага паверха будынка Прэзідыума НАН Беларусі) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё Першай выставы-форуму ІТ-Акадэмгорада «Штучны інтэлект у Беларусі».

Галоўны арганізатар – ДНУ «Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі» (АІПІ НАН Беларусі). На выставе свае распрацоўкі ў галіне штучнага інтэлекту і робататэхнікі прадэманструюць вучоныя НАН Беларусі, прадстаўнікі ўстаноў адукацыі, а таксама навукова-даследчых арганізацый краіны, якія займаюцца даследаваннямі ў сферы прымянення метадаў штучнага інтэлекту. Мэта форуму – дэманстрацыя дасягненняў у галіне штучнага інтэлекту і робататэхнікі, развіццё і каардынацыя супрацоўніцтва ў інтарэсах пошуку эфектыўных рашэнняў і практычных рэкамендацый па іх прымяненні ў сферах жыццядзейнасці. У рамках форуму будзе разгледжаны шэраг важных пытанняў, сярод якіх: тэарэтычныя і практычныя распрацоўкі ў галіне штучнага інтэлекту ў Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі, падрыхтоўка кваліфікаваных кадраў па распрацоўцы і ўкараненні тэхналогій штучнага інтэлекту, перспектывы развіцця штучнага інтэлекту ў Беларусі.

Праграма Першай выставы-форуму ІТ-Акадэмгорада «Штучны інтэлект у Беларусі»
ДЗЕНЬ ПЕРШЫ, 13 КАСТРЫЧНІКА (ЧАЦВЕР)
09.00-18.00 – работа выставы – НАН Беларусі (пр. Незалежнасці, 66, хол першага паверха будынка Прэзідыума НАН Беларусі)
10.00-12.00 – афіцыйнае адкрыццё Першай выставы-форуму ІТ-Акадэмгорада «Штучны інтэлект у Беларусі». Агляд афіцыйнымі асобамі экспазіцыі выставы (пр. Незалежнасці, 66, хол першага паверха будынка Прэзідыума НАН Беларусі)
09.00-13.00 – пасяджэнне «Актуальныя пытанні развіцця штучнага інтэлекту ў Рэспубліцы Беларусь» (АІПІ НАН Беларусі, вул. Сурганава, 6, Актавая зала, 1 паверх)
ДЗЕНЬ ДРУГІ, 14 КАСТРЫЧНІКА (ПЯТНІЦА)
09.00-14.00 – работа выставы – НАН Беларусі (пр. Незалежнасці, 66, хол першага паверха будынка Прэзідыума НАН Беларусі)
09.30-12.30 – Круглы стол «Перспектывы развіцця штучнага інтэлекту ў Беларусі» (АІПІ НАН Беларусі, вул. Сурганава, 6, Актавая зала, 1 паверх)

Тэгi
#форумы