Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

10.10.2022

У ЦНБ адбудзецца літаратурна-мастацкая ўрачыстасць «Незгасальнае святло матчынай любові», прымеркаваная да Дня маці

14 кастрычніка 2022 года ў 15:00 Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі і пярвічная арганізацыя ГА «Беларускі саюз жанчын» НАН Беларусі запрашаюць на літаратурна-мастацкую ўрачыстасць «Незгасальнае святло матчынай любові», прымеркаваную да Дня маці.

У рамках мерапрыемства будзе прэзентавана выстава абразоў «Вялікая апякунка Беларусі» беларускай школы іканапісу з выявамі Божай Маці з фондаў Музея старажытнабеларускай культуры. Удзельнікам і гасцям сустрэчы будзе прапанавана кніжная выстава, падрыхтаваная супрацоўнікамі бібліятэкі, на якой будуць прадстаўлены старыя і сучасныя выданні з выявамі прасвятой Багародзіцы, даследаванні, прысвечаныя ролі гэтага вобраза ў нашай краіне, творы фальклору і кнігі па этнаграфіі, у якіх закранаюцца пытанні традыцый, прыкмет і павер’яў, звязаных у славян са святам Пакроваў, а таксама творы беларускіх пісьменнікаў, прысвечаныя самаму дарагому для кожнага з нас чалавеку – маці. У гасцёўні таксама адбудзецца сустрэча з пісьменнікамі: Раісай Баравіковай – лаўрэатам літаратурных прэмій, адной з заўважных фігур у сучасным культурным жыцці нашай краіны, Віктарам Праўдзіным – аўтарам дэтэктыўных апавяданняў і раманаў.

Уваход вольны.
Адрас: г. Мінск, вул. Сурганава, 15.