Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

11.10.2022

6 – 7 кастрычніка 2022 года вучоныя НАН Беларусі прынялі ўдзел у мерапрыемствах IV Асенняй навуковай сесіі

6 – 7 кастрычніка 2022 года вучоныя НАН Беларусі прынялі ўдзел у мерапрыемствах IV Асенняй навуковай сесіі, якая праводзілася Нацыянальным цэнтрам заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь.

6 кастрычніка 2022 года, у рамках IV Асенняй навуковай сесіі, адбылася прымеркаваная да 25-годдзя Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Прававая палітыка, навука, практыка – 2022». Канферэнцыю і пленарнае пасяджэнне адкрылі намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Вольга Чупрыс і дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь Вадзім Іпатаў. З прывітальным словам і віншаваннямі ад НАН Беларусі выступіў галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі, доктар эканамічных навук, дацэнт Васілій Гурскі. Ён уручыў узнагароды НАН Беларусі работнікам НЦЗПД за ўнёсак у развіццё нарматворчай дзейнасці і юрыдычнай навукі. У рамках работы дыскусійнай пляцоўкі «Прававая палітыка і мадэрнізацыя канстытуцыйнага заканадаўства, развіццё агульнай тэорыі права, міжнароднага права, адміністрацыйнага, інфармацыйнага права і заканадаўства» кіраўнік Цэнтра дзяржаўнага будаўніцтва і права Інстытута эканомікі НАН Беларусі Наталля Мінько выступіла з дакладам «Прынцыпы інтэграцыйнага саюзнага будаўніцтва на еўразійскай прасторы (у кантэксце інтэграцыйнага канстытуцыяналізму)».

У ходзе работы дыскусійнай пляцоўкі «Прыярытэты праваахоўнай і праваабарончай палітыкі» малодшы навуковы супрацоўнік Цэнтра дзяржаўнага будаўніцтва і права Інстытута эканомікі НАН Беларусі Мікалай Колесень выступіў з дакладам «Асобныя аспекты крымінальна-прававой аховы права чалавека на інфармацыю пры ажыццяўленні біямедыцынскага даследавання».

7 кастрычніка 2022 года ў рамках IV Асенняй навуковай сесіі адбыўся круглы стол «Забеспячэнне правоў і свабод чалавека ў інфармацыйным грамадстве», на якім з дакладам «Аб прыярытэтных напрамках канстытуцыйна-прававой палітыкі ў сферы процідзеяння манапалістычнай дзейнасці і развіцця канкурэнцыі ў Рэспубліцы Беларусь» выступіла загадчык сектара Цэнтра дзяржаўнага будаўніцтва і права Інстытута эканомікі НАН Беларусі Антаніна Трыпузава. У дыскусіі таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, Навукова-практычнага цэнтра праблем умацавання законнасці і правапарадку Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі.