11 кастрычніка 2022 г. у ходзе афіцыйнага візіту ў Рэспубліку Таджыкістан падпісана Пагадненне аб навуковым супрацоўніцтве паміж Нацыянальнай акадэміяй навук Таджыкістана і Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі па падрыхтоўцы кадраў у галіне вірусалогіі, мікрабіялогіі, малекулярнай біялогіі, эпідэміялогіі, біятэхналогій і фармакалогіі.
Па дамоўленасці паміж МЗС РБ і НАН Беларусі Пагадненне ад імя НАН Беларусі падпісаў Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь У.У. Макей.
Асноўнай мэтай Пагаднення з’яўляецца падрыхтоўка кадраў у галіне вірусалогіі, мікрабіялогіі, малекулярнай біялогіі, эпідэміялогіі, біятэхналогій і фармакалогіі, а таксама ажыццяўленне навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці, эксперыментальных распрацовак, выпрабаванняў у галіне новых тэхналогій і матэрыялаў па наступных напрамках: генадыягностыка і генатэрапія, хімічны і біялагічны сінтэз лекавых сродкаў і харчовых дабавак, бялковых прэпаратаў і кампазітаў з зададзенымі функцыянальнымі ўласцівасцямі, распрацоўка прапаноў па мерах процідзеяння актам біятэрарызму, вывучэнне біяразнастайнасці, нанатэхналогіі на аснове бялкоў і нуклеінавых кіслот, распрацоўка і вытворчасць дыягнастычных прэпаратаў у інтарэсах медыцыны і здароўя грамадства.