12 кастрычніка 2022 года ў рамках правядзення Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Установа дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі як адзін з важнейшых інстытутаў духоўна-маральнага і патрыятычнага выхавання» Інстытут гісторыі НАН Беларусі і Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства заключылі Мемарандум аб супрацоўніцтве.
Мэтай гэтага пагаднення з’яўляецца ўдасканальванне, развіццё і ўмацаванне супрацоўніцтва ў галіне навукова-даследчай работы па айчыннай гісторыі, захавання і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны, абмену інфармацыяй і ў іншых галінах, дзе ёсць узаемны інтарэс.