13 кастрычніка 2022 года акадэмічная супольнасць упершыню адзначыла Дзень Нацыянальнай акадэміі навук.

Рашэнне Бюро Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ад 20 ліпеня 2022 года лічыць 13 кастрычніка Днём НАН Беларусі – не выпадковае. Іменна 13 кастрычніка 1928 года, як паказалі апошнія вынікі навуковых даследаванняў вучоных Інстытута гісторыі і выяўленыя раней невядомыя архіўныя дакументальныя матэрыялы, была прынята Пастанова Цэнтральнага выканаўчага камітэта і Савета народных камісараў БССР аб рэарганізацыі Інстытута беларускай культуры ў Беларускую акадэмію навук. А ўжо 14 кастрычніка 1928 года Пастанова ЦВК і СНК БССР была апублікавана ў цэнтральных газетах Беларусі.

Да гэтага свята было прымеркавана адкрыццё Першай выставы-форуму ІТ-Акадэмгорада «Штучны інтэлект у Беларусі». Арганізатарамі выступілі НАН Беларусі і ДНУ «Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі». На выставе было прадстаўлена больш за 100 праектаў: распрацоўкі ў галіне штучнага інтэлекту ад сельскай гаспадаркі да тэхналогій аховы здароўя. Вынікі сваіх навуковых даследаванняў прадэманстравалі 32 арганізацыі краіны розных сфер дзейнасці і формаў уласнасці: НДІ, ВНУ, вытворчыя прадпрыемствы, якія займаюцца даследаваннямі ў галіне прымянення метадаў штучнага інтэлекту (ШІ).

Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў адзначыў: «Мы арганізавалі гэту выставу, каб вырашыць пастаўленую задачу – абагуліць і зверыць усю інфармацыю па тым, што ў нашай краіне зроблена ў галіне штучнага інтэлекту». Разважаючы аб значэнні лічбавізацыі, Уладзімір Гусакоў падкрэсліў, што сёння яна з’яўляецца адным з самых актыўных напрамкаў у свеце, якія бурна развіваюцца. «Лічбавыя двайнікі і лічбавізацыя ў шырокім плане, камп’ютарызацыя, праграмнае забеспячэнне, распрацоўкі ў галіне мікраэлектронікі, чыпаў цяпер вельмі актуальныя. Кіраўнік дзяржавы паставіў задачу зрабіць Беларусь ІТ-краінай, і мы працуем у гэтым кантэксце. Актыўна распрацоўваем праграму развіцця мікраэлектронікі, хутка яе прадставім ураду», – падсумаваў Старшыня Прэзідыума.

Прадоўжыліся ўрачыстасці і ў другой палове дня. Адбыўся сход навуковай грамадскасці, прысвечаны Дню Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У ім прынялі ўдзел акадэмікі, члены-карэспандэнты, кіраўнікі навуковых арганізацый Акадэміі навук, вядомыя вучоныя, моладзь. Лепшым даследчыкам НАН Беларусі былі ўручаны ўзнагароды. Дыпломамі ўзнагароджаны і лепшыя работы выставы «Штучны інтэлект у Беларусі». Завяршыліся ўрачыстасці вялікім святочным канцэртам музычнай капэлы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.