Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

17.10.2022

У НАН Беларусі адбылося выязное пасяджэнне экспертна-кансультатыўнага савета пры Прэзідыуме Савета Рэспублікі

14 кастрычніка 2022 г. на базе НАН Беларусі пад кіраўніцтвам Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталлі Качанавай прайшло выязное пасяджэнне экспертна-кансультатыўнага савета пры Прэзідыуме Савета Рэспублікі «Аб актуальных праблемах развіцця фармацэўтычнай галіны Рэспублікі Беларусь», у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі арганізацый Акадэміі навук.

Старшыня Савета Рэспублікі падкрэсліла, што для правядзення мерапрыемства НАН Беларусі выбрана невыпадкова, таму што «роля вучоных у рашэнні гэтых пытанняў вялікая і ад таго, як будуць працаваць нашы вучоныя, залежыць перспектыва развіцця фармацэўтычнай галіны ў нашай краіне».

«У нашай краіне на бягучую пяцігодку фармацэўтычная галіна вызначана як адна з прарыўных кропак росту прамысловасці. Прамысловую вытворчасць лекавых прэпаратаў у Беларусі ажыццяўляюць 40 фармацэўтычных прадпрыемстваў, у галіне занятыя 11 тыс. чалавек. Штогод растуць аб’ёмы вытворчасці, запускаюцца ў вытворчасць новыя віды лекавых прэпаратаў»,  расказала Наталля Качанава.

На пасяджэнні гаварылі пра неабходнасць забеспячэння лекавай бяспекі краіны, абмяркоўвалі цэны на беларускім лекавым рынку.
Удзельнікі выязнога пасяджэння наведалі выставу ІТ-Акадэмгорада «Штучны інтэлект у Беларусі». У канцы мерапрыемства адбылася цырымонія ўручэння лепшым работнікам фармацэўтычнай прамысловасці падзяк Старшыні Савета Рэспублікі за шматгадовую сумленную працу, паспяховае, узорнае выкананне службовых абавязкаў.