Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

17.10.2022

У Доме прэсы адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная развіццю фармацэўтычнай прамысловасці Беларусі

17 кастрычніка 2022 г. у Прэс-цэнтры Дома прэсы адбылася прэс-канферэнцыя «Развіццё фармацэўтычнай прамысловасці Беларусі: запатрабаванасць айчынных прэпаратаў», прымеркаваная да Дня работнікаў фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці (15 кастрычніка).

Ад НАН Беларусі ў мерапрыемстве прынялі ўдзел Юрый Мікіцкі – дырэктар ДП «Акадэмфарм», Алена Калінічэнка – доктар хімічных навук, намеснік дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце Інстытута біяарганічнай хіміі НАН Беларусі і Ларыса Бірычэўская – кандыдат біялагічных навук, дацэнт, вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі малекулярнай біятэхналогіі Інстытута мікрабіялогіі НАН Беларусі (у рэжыме анлайн-выступлення).

У рамках мерапрыемства спікеры расказалі пра тое, якія прэпараты плануецца распрацаваць у рамках дзяржаўнай навукова-тэхнічнай праграмы «Распрацоўка фармацэўтычных субстанцый, лекавых сродкаў і нарматыўна-прававога забеспячэння фармацэўтычнай галіны» на 2021  2025 гады, як пацвярджаецца эфектыўнасць і бяспека прадукцыі і як фарміруецца кошт айчынных прэпаратаў у параўнанні з імпартнымі аналагамі.